Рагачову
Сын Дняпра i Друцi,
Сцiплы наш Рагачоý,
Не забыць мне ý жыццi
Мiлых тых берагоý,
Дзе гуляла не раз,
Сустракала вясну,
Дзе ý палудзенны час
Абдымала сасну.
Памiж двух берагоý
Гэты горад жыве,
А па небу любоý
У аблоках плыве.
Расцвiтаюць сады
I акацыя ý рад.
Хай так будзе заýжды
Шмат стагоддзяý падрад!