22 чэрвеня Нам штогод аб гэту рану ранiцца.
Помнiм, нiбы ýчора ýсе было,
Як дарыла чэрвеньская ранiца
Сонца зiхатлiвае святло.
Як ля рэчкi конi цiха ржалi,
З поля ветрык цiхi павяваý,
Як захопнiк чорнымi крыжамi
Сонца ý небе перакрыжаваý.
Планаваý народ вяселлi, хрэсьбiны,
Планаваý…
Але былi тады
Мары Чорным крыжам перакрэслены
На чатыры доýгiя гады.