1941…1992… Год сорак першы.
I жуда. I боль.
Прабiтая вiтрына магазiна.
Запалкi бабы цягнуць,
Цягнуць соль,
Муку,
Канiстры з «карасiнай»,
Хто-цукар,
Хто-цыбулi куль,
Хто-паласатую прасцiну…
А цi не так-
З iмпэтам тых бабуль-
Мы раскрадаем
Любую краiну?
Спрачаемся,
Хто болей у каго:
Цi лад дзяржаýны ý нас,
Цi мы ý Яго,
Ды паглядаем
З пагаднасцю нясытай
На дно спусцелага карыта.